Наверх

У Арабаўшчыне напярэдадні Дня маці віншавалі жанчын

12.10.2019 505 Наш край

11 кастрычніка, напярэдадні Дня маці, педагогі і вучні ўстановы адукацыі «Арабаўшчынская базавая школа» падрыхтавалі святочную праграму «Ласкавыя маміныя вочы». Для віншавання самага дарагога і блізкага чалавека вучні чыталі пранікнёныя вершы, танцавалі, спявалі, дэманстравалі тэатральныя пастаноўкі. А з боку матуль гучалі словы падзякі і не сходзілі ўсмешкі з твараў.

На свята былі запрошаны ветэраны педагагічнай працы.

Святочнае мерапрыемства, праведзенае на базе СДК аг. Арабаўшчына, садзейнічала папулярызацыі сямейных каштоўнасцей.


Арабаўшчынская базавая школа

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: