Падведзены вынікі конкурсаў рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» – «Славутыя роды краю майго» і «Па старонках Дзённіка вандроўніка». Сярод пераможцаў – і школьнікі з Баранавіцкага раёна.
Рэспубліканскі конкурс «Славутыя роды краю майго» быў накіраваны на далучэнне навучэнцаў да даследавання знакамітых родаў малой радзімы (іх гісторыі ў асобах і справах, іх уплыву на палітычнае і сацыяльнае жыццё, унёсак у станаўленне дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і ў культурна-гістарычную спадчыну.
Конкурс праходзіў у двух намінацыях: «Повязь часоў: лёсы ў гісторыі» і «Нам засталася спадчына». Увогуле ў ім узялі ўдзел 99 работ школьнікаў з розных рэгіёнаў краіны.
У гэтай намінацыі трэба было даследаваць культурна-гістарычную спадчыну, якую пакінулі знакамітыя роды малой радзімы, а таксама звязаныя з імі традыцыі, звычаі, легенды і паданні.
Пераможцамі конкурсу і ўладальнікамі дыпломаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь I ступені ў намінацыі «Нам засталася спадчына» сталі Кацуба Валерый і Хвалько Марыя, навучэнцы Карчоўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна (кіраўнік Мініч Віктар Рыгоравіч).
Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь у намінацыі «Нам засталася спадчына» ўзнагароджана Яскевіч Анастасія, навучэнка Пачапаўскай сярэдняй школы Баранавіцкага раёна (кіраўнік Якімчык Юлія Васільеўна).
Віншуем!
Алена РАКУЦЬ