Наверх

Пазітыўныя эмоцыi атрымалi выхаванцы Вольнаўскага дзіцячага сада на свяце «Чараўніца Восень»

26.11.2019 795 Наш край

Традыцыйна ў лістападзе ў нашым дзіцячым садзе праходзіць восеньскае свята. На двары пахмурна і холадна, не хапае сонечнага цяпла, а ў нас у музычнай зале пануе цёплая, добразычлівая атмасфера. Восень-прыгажуня зазірнула да нас на свята, прынесла гасцінцы: яблыкі, гародніну. Дзеці з нецярплівасцю чакалі сустрэчы з гаспадыняй свята. Разам з Восенню выхаванцы адправіліся ў займальнае падарожжа ў восеньскі лес і на агарод.

 На свяце дзеці спявалі песні, танцавалі, гулялі ў вясёлыя гульні, адгадвалі восеньскія загадкі, расказвалі вершы, гулялі пад парасонамі. А самым яркім і запамінальным эпізодам стаў сюрпрызны момант – кошык з яблыкамі ад Восені для ўсіх хлопчыкаў і дзяўчынак!

Свята ў дзіцячым садзе – гэта заўсёды дзівосныя цуды, чароўныя фарбы, звонкі смех выхаванцаў, мора ўсмешак і весялосці. Хоць і кажуць, што восень – панылая пара, але дзеці як ніхто іншы здольны радавацца і шоргату залацістага апалага лісця пад нагамі, і дожджыку, у час якога так цікава гуляць пад парасонам, абуўшы гумовыя боцікі. Мерапрыемства было вясёлым, яркім, займальным. Выхаванцы атрымалі шмат пазітыўных эмоцый. Не засталіся ў баку і бацькі, якія падрыхтавалі выдатныя арыгінальныя вырабы да свята. Усім вялікі дзякуй за актыўны ўдзел!

Макоўская Кацярына Пятроўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі

Больш фота – тут




  • Мы в социальных сетях: