Грамадзянска-патрыячнае выхаванне вучняў школы з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў у адукацыйным працэсе.
Выхаванне пачуцця патрыятызму ў школьнікаў – працэс складаны і доўгі. Вядома, многія мерапрыемствы, калі ў іх прымаюць актыўны ўдзел самі вучні, дапамагаюць разумець, як важна любіць свой народ, ганарыцца яго мінулым і сучаснасцю, адчуваць сваю адказнасць за тое, якой будзе наша будучыня.
У нашай ДУА «НПК Падгорненская дзіцячы сад – сярэдняя школа Баранавіцкага раёна» шмат увагі ўдзяляецца менавіта гэтаму напрамку дзейнасці.
Вучні школы прымаюць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, Дню абаронцы Айчыны, Дню героя-антыфашыста, Дню інтэрнацыяналіста і іншых. Неаднаразова ў школе бываюць ваеннаслужачыя і юнакі, якія праходзяць дзейсную службу ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Іх жыццёвая пазіцыя з’яўляецца прыкладам для юнакоў нашай школы.
Вось і ў час восеньскіх канікул, 4 лістапада, юнакі старэйшых класаў наведалі 127-ю брыгаду сувязі г. Баранавічы з мэтай азнаямлення са службай і бытам ваеннаслужачых, а таксама правялі трэніроўку па разборцы і зборцы аўтамата АК-74.
Да 75-годдзя Перамогі 8 лістапада юнакі здзейснілі паход па месцах былых баёў у чэрвені 1941 года. Навучэнцы пабывалі на месцы падзення савецкага бамбардзіроўшчыка СБ-2, які быў збіты 24-26 чэрвеня 1941 года, а таксама наведалі абарончую лінію «Станцыя Лясная – возера Гаць». У час паходу школьнікі вучыліся арыентавацца на мясцовасці, распальваць вогнішча ў сырое надвор’е.
Баранавіцкая зямля вельмі багата на гістарычныя падзеі. Амаль кожная вёска чымсьці адметная. Час ляціць хутка. Адыходзяць з жыцця старэйшыя людзі, вельмі мала застаецца жывых сведкаў жудасных падзей часоў вайны. Трэба спяшацца зрабіць усё неабходнае, каб гістарычная памяць жыла ў сэрцах маладога пакалення.
Самсонік У. Б., настаўнік дапрызыўнай падрыхтоўкі ДУА «НПК Падгорненская д / с – СШ Баранавіцкага раёна»
Больш фота - тут