Наверх

«Неруш» арганізуе акцыі па расчыстцы крыніц Баранавіцкага раёна

05.06.2020 0 291 Наш край

Эколага-краязнаўчае грамадскае аб’яднанне «Неруш» распачынае валанцёрскі праект «Крыніцы роднага краю – зробім іх бяспечнымі і ўстойлівымі» ў межах кампаніі «Зробім лепш 2020».

Праект накіраваны на вырашэнне праблем якасці вады ў крыніцах ва ўмовах кліматычных рызык. У Баранавіцкім раёне налічваецца больш за 40 крыніц, многія з іх патрабуюць клопату.

На працягу чэрвеня 2020 года будуць арганізаваны акцыі па расчыстцы крыніц Баранавіцкага раёна. Пры неабходнасці, а таксама пры добрай якасці крынічнай вады, будзе абсталяваны каптаж крыніц.

Кампанія «Зробім лепш 2020» скіраваная на паляпшэнне іміджу грамадскіх арганізацый ды ініцыятыў праз сумесную дзейнасць, пашырэнне салідарнага ўдзелу грамадзян у вырашэнні праблем, разьвіццё гарызантальных сувязей і ўзаемадапамогі.
 
Уладзімір Зуеў




  • Мы в социальных сетях:

Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь чтобы оставить комментарий