Наверх

Ліцэю будаўнікоў прысвячаецца…

26.03.2020 348 Наш край

ЛІЦЭЙ – БУДАЎНІК ЖЫЦЦЯ


Я вітаю ўрачыста
Прафесійных ліцэістаў.
Шлях складаны развіцця
Вы праклалі да жыцця

Мне наплёў адзін мужык:
– Я да кніжак не прывык,
Бо з навукі толк малы,
Меў я двойкі ды калы,

За вакном лічыў вароны...
Атрымать дыплом чырвоны
Мае шанец кожны з вас.
Вам ліцэй дае наказ!

Выпускнік Капчэўскі Віця:
- Наш ліцэй паспеў развіцца,
Усе створаны ўмовы
Каб вучыцца адмыслова.

На выдатна кожны мог
А ліцэй наш любіць Бог!
У дзяцей прымем разлік:
Будзе званне – будаўнік!

У ліцэй ідзе прагрэс:
Да вучобы інтарэс.
З вашых сцен пачуў зварот:
Кожны вучань-патрыёт!

У ліцэй наш знакаміты
Моладзь цягне, як магнітам.
Спецыяльнасцей багата
Для вас, хлопцы і дзяўчаты.

Ідзе з будучым размова,
Абнаўляецца ўстанова,
Класаў і абсталявання,
Штось мяняецца дазвання.

Для прафесій – кабінеты,
Дзе працуецца з імпэтам.
Навучэнец без замінкі
Пакладзе, як трэба, тынку.

Сталяры і муляры
Праца ўнізе і ўгары,
Праца з дрэва, праца з цэглы,
Каб яна раўнютка легла.

І была сцяна прыгожай,
А жыццё ў доме заможным.
Там мантажнік, тут станочнік
І ва ўсіх настрой святочны.

Зваркі рознай бляск агністы,
Шоў зіхоткі ды іскрысты.
Сіла дужага агню
Працу зваршчыка цаню.

На ўсё здольны педагогі,
Да дзяцей у іх дарогі.
Каб ні ў чым не памыляцца,
У іх трэба запытацца.

Ёсць у нас культура духу,
Завітай да нас, паслухай.
Ёсць артысты-вакалісты
Іхні голас звонкі, чысты.

Калі ласка, на квартэт!
Вам не трэба браць білет.
Ёсць і ў спорце чэмпіён
На ўвесь свет вядомы ён.

Прыгадаецца калісь,
Што з ліцэя ўзняўся ўвысь.
Шчыра дзякую ліцэю,
Ты ад гора панацэя!

Светлай будзе твая мара,
Хлеб не будзеш есці дарам.
Памагаць краіне роднай
Бездакорнай працай годнай.

Прыйдзе час, усё мінецца.
Як гукнеш, так адгукнецца.
Ваша сэрдца залагодзіць
Мова родная прыходзіць

З малачком любімай маці
Гэта трэба памятаці
Вам, сябры, благаславення,
І здароўя, і натхнення,

Самы лепшы дзянёк— заўтра
Зычыць гэтых радкоў аўтар.

Мікола БУСЬКО, жыхар города Баранавічы



  • Мы в социальных сетях: