Наверх

Конкурс “Лепшы па прафесіі” праводзіцца ў Лаўрынавіцкай школе Баранавіцкага раёна

25.09.2019 434 Наш край

У рамках Тыдня працоўнага навучання ў школе праводзіцца конкурс “Лепшы па прафесіі”, у якім  ўдзельнічаюць вучні 10‒11-х класаў.

З мінулага навучальнага года для вучняў старэйшых класаў рэалізуецца вучэбная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых у рамках вучэбнага прадмета “працоўнае навучанне” па прафесіі аператар ЭВМ ‒ для хлопчыкаў і швачка ‒ для дзяўчынак. Лепшыя работы навучэнцаў прадстаўлены на конкурс.  Вучні і педагогі прымаюць актыўны ўдзел у галасаванні.  Пераможцу конкурса “Лепшы па прафесіі” чакае ўзнагарода.

Лаўрынавіцкая д/с ‒ СШ

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: