Наверх

Канцэрт i медалi для настаўнiкаў падрыхтавалi ў Сеўрукоўскай школе

05.10.2019 470 Наш край

4 кастрачнiка ў Сеўрукоўскай дзіцячы сад - базавай школе прайшоў канцэрт да Дня настаўніка. Навучэнцамі 2–9-х класаў былі падрыхтаваны нумары мастацкай самадзейнасці: сцэнка, песні, танцы, частушкі.

З вуснаў вядучых неаднаразова гучалі словы падзякі ў адрас педагогаў.

За тыдзень да свята навучэнцамі 9-га класа было праведзена апытанне-галасаванне па намінацыях. Усяго было 10 намінацый: “Доброе сердце”, “Клёвый учитель”, “Современный учитель”, “Неиссякаемый источник энергии”, “Луч света в тёмном царстве”, “Коня на скаку остановит, в горящую избу войдёт”, “Леди стиль”, “Золотые руки”, “Герой нашего времени”, “Красота спасёт мир”. Кожны педагог атрымаў медаль.

Ісакава Вольга Рыгораўна дала клятву маладога настаўніка.

Пры інсцэніроўцы казкі “Церамок” галоўных герояў гралі педагогі.

Напрыканцы ўвага прысутных была звернута на тое, што самая галоўная прафесія – быць ЧАЛАВЕКАМ. Такімі з’яўляюцца педагогі ўстановы адукацыі, да гэтага імкнуцца навучэнцы.

Жанна Зеляняк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: