Наверх

Дыпломы ІІ ступені атрымалi навучэнцы Сеўрукоўскай школы на спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы

27.09.2019 496 Наш край

19–20 верасня ў складзе каманды Гарадзішчанскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Баранавіцкага раёна навучэнцы Сеўрукоўскай школы Казлоўская Анастасія і Навіцкі Ягор прынялі ўдзел у першынстве Брэсцкай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння.

Адстойваючы гонар раёна, нашы спартсмены паказалі выдатныя вынікі. Спартыўныя дасягненні Ягора і Насці адзначаны дыпломамі ІІ ступені упраўлення спорту і турызму Брэсцкага аблвыканкама.

Такая перамога прыйшла не проста так. Гэтаму папярэднічалі крапатлівыя трэніроўкі пад кіраўніцтвам настаўніка ўстановы адукацыі Недароды А.В. Педагог паступова развіваў фізічныя здольнасці навучэнцаў, закаляў іх характар, вучыў правільна адносіцца да перамог і няўдач.

Навучэнцы і педагогі школы з гонарам сустракалі пераможцаў. Школьнікі цікавіліся, як прайшлі спаборніцтвы, што было складанага. Пытанняў было шмат. Ягор і Насця з задавальненнем адказвалі на ўсе, пры адказах асабліва была звернута ўвага на прысутнасць на спаборніцтвах духу саперніцтва і хвалявання.

Віншуем нашых пераможцаў і жадаем ім поспехаў у далейшым спартыўным жыцці, таму што сёння нельга знайсці ніводнай сферы чалавечай дзейнасці, якая не звязана з фізічнай культурай. Менавіта фізічная культура – частка агульнай культуры грамадства, адна са сфер сацыяльнай дзейнасці, якая накіравана на ўмацаванне здароўя чалавека.

Жанна Зеляняк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Сеўрукоўскай дзіцячы сад ‒ базавай школы




  • Мы в социальных сетях: