Наверх

Баранавіцкія школьнікі гукаюць вясну

26.02.2022 363 Наш край

У апошнія дні зімы вучні пачатковых класаў сярэдняй школы №10 горада Баранавічы сабраліся на школьнай пляцоўцы з танцамі, частушкамі, карагодамі, гульнямі і пачастункамі, каб сваім вясёлым настроем паскорыць прыход Вясны-красны.

shkola-10-2.jpg

shkola-10.jpg
«Гуканне вясны» – яркае і самабытнае народнае свята, якое не страціла сваёй жывасці і актуальнасці да нашых дзён. 
Гэтае свята традыцыйна суправаджаецца абрадавымі веснавымі песнямі, гуляннямі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць холад.

shkola-10-3.jpg


Не засталіся раўнадушнымі і жыхары мікрараёна, якія таксама ўзялі ўдзел у гуляннях. Самым жа кранальным момантам стала новая традыцыя СШ №10: на школьным дрэве ведаў перад уваходам ва ўстанову вучні завязалі каляровыя стужкі, каб вясеннія месяцы былі шчодрымі не толькі на цяпло, але і на добрыя адзнакі для вучняў. Усё было недарма: яшчэ падчас святкавання веснавое сонейка наблізіла прыход самай пяшчотнай пары года.

shkola-10-5.jpg

Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ

Фота – СШ №10




  • Мы в социальных сетях: