У апошнія дні зімы вучні пачатковых класаў сярэдняй школы №10 горада Баранавічы сабраліся на школьнай пляцоўцы з танцамі, частушкамі, карагодамі, гульнямі і пачастункамі, каб сваім вясёлым настроем паскорыць прыход Вясны-красны.
«Гуканне вясны» – яркае і самабытнае народнае свята, якое не страціла сваёй жывасці і актуальнасці да нашых дзён.
Гэтае свята традыцыйна суправаджаецца абрадавымі веснавымі песнямі, гуляннямі. Людзі заклікаюць вясну хутчэй прыйсці, радуюцца першаму вясноваму сонцу і праганяюць холад.
Не засталіся раўнадушнымі і жыхары мікрараёна, якія таксама ўзялі ўдзел у гуляннях. Самым жа кранальным момантам стала новая традыцыя СШ №10: на школьным дрэве ведаў перад уваходам ва ўстанову вучні завязалі каляровыя стужкі, каб вясеннія месяцы былі шчодрымі не толькі на цяпло, але і на добрыя адзнакі для вучняў. Усё было недарма: яшчэ падчас святкавання веснавое сонейка наблізіла прыход самай пяшчотнай пары года.
Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ
Фота – СШ №10