Наверх

Адзінка, Двойка, Клякса, Нязнайка і Памылка прышлi на мерапрыемства ў Лаўрынавiцкую школу

28.10.2019 448 Наш край

Кожны год у кастрычніку вучні 2-га класа становяцца акцябратамі. Гэты кастрычнік стаў знамянальным для чатырох вучняў нашай школы. 28 кастрычніка другакласнікі сталі самымі малодшымі членамі БРПА.

На сустрэчу да іх прыйшлі Адзінка, Двойка, Клякса, Нязнайка і Памылка.

У гульнёвай форме акцябраты пазнаёміліся з правіламі акцябрат, разгадалі загадкі, рэбусы, прынялі ўдзел у конкурсах.

У канцы мерапрыемства старэйшыя піянеры прышпілілі акцябрацкія зорачкі шчаслівым другакласнікам.

Віншуем вас, нашы малодшыя сябры! Няхай сённяшняе свята запомніцца вам надоўга, а зорачка стане сімвалам добрых спраў.

С.Л. Раманка, педагог-арганізатар

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: