Шосты школьны дзень – дзень узаемадзеяння вучняў, бацькоў і настаўнікаў.
У нашай установе адукацыі 23 лістапада прайшоў Дзень школы пад дэвізам «Тут не толькі навучаюцца, тут яшчэ і адпачываюць». У гэты суботні дзень з вучнямі і бацькамі праводзілася работа па наступных кірунках: псіхалагічныя гульні, заняткі з фітнес-інструктарам, работа «Караоке-студыі», спартыўныя спаборніцтвы.
Актыўны ўдзел у правядзенні Дня школы прынялі і бацькі. Зубік Ю.А., мама дваіх дзяцей нашай школы, правяла гутарку «Цяпло. Любоў. Дабрыня». Чуйко І. М. паказала майстар-клас па макіяжы для дзяўчынак, астатнія прынялі ўдзел у спартыўных спаборніцтвах і як ўдзельнікі, і як суддзі.
Завяршыўся Дзень школы сумеснай гутаркай за кубачкам чаю.
ДУА «Лаўрынавіцкая д/с-СШ»
Больш фота - тут