Наверх

«Эка Двіж 2.0»: А1 разыграе пяць новых Apple iPhone 15 у абмен на старыя мабільныя прылады

13.11.2024 274 Наш край

А1 запускае новы сезон экалагічнай ініцыятывы па зборы старых мабільных прылад «Эка Двіж 2.0» і прапануе прыняць удзел у розыгрышы пяці Apple iPhone 15. У перыяд з 11 лістапада па 15 снежня кожны можа прынесці непатрэбныя гаджэты ў магазіны А1 па ўсёй краіне і атрымаць шанс стаць уладальнікам новага смартфона.

А1 у адпаведнасці са стратэгіяй экалагічнага, сацыяльнага і карпаратыўнага кіравання (ESG) прапануе беларусам далучыцца да экалагічнай ініцыятывы і перадаць старыя мабільныя прылады для іх далейшай бяспечнай утылізацыі. Кожны ўдзельнік зможа не толькі зрабіць свой унёсак у клопат аб навакольным асяроддзі, але і атрымаць за гэта бонус. Далучыцца да ініцыятывы запрашаюцца абаненты ўсіх беларускіх аператараў.

Каб прыняць удзел у «Эка Двіжы 2.0», неабходна ў перыяд з 11 лістапада па 15 снежня зарэгістравацца на сайце re.a1.by і прынесці старыя мабільныя прылады (тэлефоны, планшэты, смарт-гадзіннікі або электронныя кнігі) у любы з магазінаў А1. Пры здачы гаджэтаў трэба назваць супрацоўніку магазіна нумар мабільнага тэлефона, які быў указаны пры рэгістрацыі ў асабістым кабінеце. На гэты нумар удзельнік атрымае SMS-паведамленне з колькасцю налічаных кодаў за кожную здадзеную прыладу (адна прылада роўная аднаму коду). Для ўдзелу ў розыгрышы неабходна самастойна актываваць атрыманыя коды ў асабістым кабінеце на сайце https://re.a1.by/.

Усяго за час правядзення ініцыятывы будуць вызначаны пяць пераможцаў, выбраных выпадковым чынам пры дапамозе лататрона. За вынікамі розыгрышаў і іншымі падрабязнасцямі «Эка Двіжу 2.0» можна сачыць на сайце re.a1.by.

Сістэма збору мабільных прылад у магазінах А1 дзейнічае на пастаяннай аснове. У 2023 годзе ў «Эка Двіжы» прынялі ўдзел больш за чатыры тысячы чалавек, з дапамогай якіх кампанія перадала на бяспечную перапрацоўку звыш 11 тысяч прылад.

Акрамя таго, для тых, хто задумваецца пра пакупку новага гаджэта, у магазінах А1 даступныя заманлівыя акцыі на шырокі асартымент тавараў. Не ўпусціце магчымасць выгадна набыць смартфоны, планшэты, смарт-гадзіннікі і іншыя прылады!

Унитарное предприятие "А1"  УНП 101528843




  • Мы в социальных сетях: