Наверх

Апытанне: Якімі бачацца нашым гараджанам сучасныя Баранавічы?

10.01.2015 459 Наш край

alex

Аляксандр, работнік «ІТС­Бел»:

– Я нарадзіўся ў Баранавічах і бачу, як горад развіваецца. З прыходам новага мэра змены сталі яшчэ больш прыкметнымі. У першую чаргу, палепшалі дарогі. У гэтым годзе да нас прыязджалі родзічы з Есентукоў, якія заўсёды лічылі, што мы тут па­-ранейшаму ў СССР жывём. А калі ад’язджалі, казалі: «Гэта маленькая Швейцарыя!»

 

lidiya

Лідзія Кірылаўна, работніца спецаўтабазы:

– Горад мне вельмі падабаецца. Пераехала сюды ў 2003-­м з Уладзівастока. Асабліва хачу адзначыць медыцынскае абслугоўванне. Аднойчы давялося лячыцца ў бальніцы чыгуначнікаў. Ветлівыя і ўважлівыя ўрачы хутка дапамаглі вярнуць здароўе.

 

anastАнастасія, індывідуальная прадпрымальніца:

– Змены ў Баранавічах заўважаю перш за ўсё па абноўленых фасадах будынкаў. Для моладзі шмат месцаў, дзе можна бавіць час. Я люблю гуляць у цэнтры, часта наведваю Лядовы палац, дзе займаюся тэнісам, тайскім боксам, фітнэсам. Адзінае пажаданне гораду – уласны тэатр.

 

nikitaНікіта, навучэнец прафесійнага ліцэя машынабудавання:

– Баранавічы – мой родны горад. Даволі сучасны, мне тут падабаецца. Як у веласіпедыста ёсць некаторыя нараканні: у нас няма з’ездаў з тратуараў на шашу, наогул, няма веладарожак. А вось калі яны з’явяцца, то Баранавічы стануць сапраўдным еўрапейскім горадам.

 



  • Мы в социальных сетях: