Наверх

Пажар на дарозе: аўтамабіль BMW згарэў поўнасцю

28.01.2020 0 1314 Наш край
Фота з сайта https://ivatsevichy.by/

Як паведамляе «Івацэвіцкі веснік», на аснове звестак, якія падаў Васіль ЖУР, начальнік АДАІ Івацэвіцкага РАУС, на дарозе адбыўся пажар.

Аўтамашына BMW, у якой знаходзіліся трое жыхароў г. Пінска, рухалася па аўтадарозе Івацэвічы – Пінск – Столін. На ўчастку аўтадарогі непадалёку ад Вулькі-Аброўскай вадзіцель легкавіка стаў заўважаць, што машына губляе хуткасць, глохне. А пасля з-пад капоту пайшоў дым.

Аўто спынілася ўжо поўнасцю ахопленае полымем. Вадзіцель і пасажыры з дапамогай вогнетушыцеля кінуліся тушыць пажар. Ім на дапамогу прыйшлі іншыя ўдзельнікі дарожнага руху, нават вадзіцелі цяжкагрузных аўтамабіляў. Але гэтыя намаганні былі дарэмнымі: адносна новы (2013 г.в.) легкавік, які належыць юрыдычнай асобе, згарэў поўнасцю. Пацярпелыя мужчыны з Пінска не паспелі нават выратаваць усе дакументы, якія былі ў машыне.

Падрыхтавала Святлана Беразнюк




  • Мы в социальных сетях:

Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь чтобы оставить комментарий