Наверх

Вiншаванне са святам Божага Нараджэння

25.12.2023 458 Наш край

Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры, дарагія вернікі і людзі добрай волі!

З нагоды надыходзячага Свята Божага Нараджэння складаю ўсім вам святочныя віншаванні.

Свята Божага Нараджэння – гэта ў першую чаргу свята Бога з людзьмі, Бога, які стаў чалавекам, увайшоў у людскую супольнасць і гісторыю, яшчэ раз падкрэсліўшы пасыл Бога Айца і даўшы свету Божы запавет. Гэта міласэрнасць, прабачэнне, любоў, дабрыня, ласка і супакой, якія ад Бога паходзяць.

Схіляючыся перад таямніцай Божага Нараджэння, жадаю ўсім вам непаўторнай цеплыні сямейнай атмасферы калядных святаў. Няхай Збавіцель Свету, якога Дзень Нараджэння святкуем, напоўніць кожны дом і кожнае сэрца верай і надзеяй. Жадаю добрага здароўя, Божай апекі ва ўсіх справах, міру і спакою на нашай зямлі. Благаслаўлёных калядных святаў і шчаслівага Новага года.

Хрыстус Нарадзіўся! Славім Яго!

Ксёндз Валянцін Новак, біскупскі вікарый Баранавіцкага рэгіёна




  • Мы в социальных сетях: