Наверх

У Баранавіцкім раёне адбыліся зажынкі

10.07.2020 2164 Наш край

Яны далі старт самай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі – уборцы ўраджаю, бо менавіта жатва для хлебаробаў галоўны вынік года.

zazhinki_03.jpg

zazhinki_08.jpg

zazhinki_07.jpg

zazhinki_04.jpg

zazhinki_06.jpg

…Залатая ніва прыцягвае налітым збожжам, само паветра дыхае хлебным водарам. І няма чалавека, незалежна ад яго прафесіі, які не далучыўся б да вялікай агульнай справы – жніва.

Спрадвеку зажынкі падкрэслівалі выключную важнасць гарачай уборачнай пары. Усе справы адкладаліся ўбок,  сабраць ураджай у спрыяльны тэрмін і без страт – галоўная задача.

zazhinki_05.jpg

Старшыня Баранавіцкага райвыканкама Міхаіл Палуян назваў уборачны перыяд адказным і напружаным. І для гэтага ёсць падстава. Сёлета ў Баранавіцкім раёне належыць убраць 36,6 тысяч гектараў збожжавых и зернебабовых культур.

zazhinki_01.jpg

Хлеб выспеў добры, ураджайнасць абяцае быць вышэй мінулагодняй. Гэта прымушае і больш працаваць.

…Яркі і самабытны абрад зажынак праходзіў на прыгожым полі сельскагаспадарчага вытворчага участка «Баранавічхлебапрадукт», дзе каласы новага ўраджаю хіліліся пад цяжарам буйнога зерня. Пад абрадавыя песні жнейкі звязалі першыя снапы новага ўраджаю, якія былі ўручаны кіраўніку раёна Міхаілу Палуяну і генеральнаму дырэктару «Баранавічхлебапрадукт» Георгію Хомчанка.
zazhinki_09.jpg

zazhinki_10.jpg

zazhinki_11.jpg

zazhinki_12.jpg

zazhinki_13.jpg

zazhinki_14.jpg

zazhinki_15.jpg

zazhinki_16.jpg

zazhinki_17.jpg

zazhinki_18.jpg

zazhinki_19.jpg

zazhinki_20.jpg

zazhinki_21.jpg

zazhinki_22.jpg

zazhinki_23.jpg

Падрабязнасці ў газеце “НК”

Іна ГАНЧАР

Фота Барыса НАВАГРАНА




  • Мы в социальных сетях: