Наверх

Агульнаўніверсітэцкая дыктоўка «Дыктоўка.бай» пройдзе ў Беларусі

18.02.2022 493 Наш край

diktant-1.jpg

21 лютага ў Беларусі пройдзе агульнаўніверсітэцкая дыктоўка «Дыктоўка.бай», прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы, інфармуе ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства адукацыі.
Да ўдзелу ў ёй запрашаюцца студэнты, а таксама вучні профільных класаў педагагічнай скіраванасці ўстаноў адукацыі Беларусі.

Мерапрыемства арганізуе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта сумесна з цэнтрам студэнцкай творчасці і студэнцкім саветам універсітэта.
Сёлета адзначаюцца 140-гадовыя юбілеі класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка, імя якога носіць універсітэт. Таму для дыктоўкі будуць выбраны фрагменты з тэкстаў, звязаных з творчасцю гэтых аўтараў.

Дыктаваць тэкст будзе выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Вольга Прыгун. Трансляцыя дыктоўкі будзе ажыццяўляцца на афіцыйным YouTube-канале БДПУ

Па заканчэнні дыктоўкі арыгінальны тэкст будзе размешчаны ў агульным доступе, таму ўсе ўдзельнікі змогуць самастойна праверыць узровень сваіх ведаў.

Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: