Наверх

Якія «Грані творчасці» пакараюцца студэнтам БарДУ

29.03.2021 365 Наш край

2-grani-29-03.jpg

У рамках Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці» на базе выставачнай залы аддзела культуры і творчасці Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіць рэспубліканская выстава-конкурс сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў. Тэматычную экспазіцыю сфарміравалі больш за дзве сотні твораў студэнтаў 24 устаноў вышэйшай адукацыі.

1-grani-29-03.jpg

Высокі ўзровень арганізацыі і правядзення мінулых рэспубліканскіх выстаў, актыўны ўдзел у іх студэнтаў БарДУ, выкарыстанне інавацыйных формаў сацыякультурных камунікацый дазволілі нашаму ўніверсітэту ў чарговы раз стаць пляцоўкай для маштабнай мастацкай экспазіцыі лепшых творчых работ студэнцкай моладзі з усёй Беларусі.

3-grani-29-03.jpg

Сярод арт-аб’ектаў, прадстаўленых у намінацыях «Летэрынг», «Рэхарыфма», «Фота-альтэрнат» і «Візуальны сэт», у выставачнай зале ўніверсітэта экспануюцца 14 работ студэнтаў БарДУ – пераможцаў Рэспубліканскай культурна-асветніцкай акцыі «Грані творчасці». Дыпламантамі I, II і III ступені сталі: Ефімовіч Аліна, Ігнацік Валерыя, Розмысло Марта, Кухоцкі Віктар, Кацько Паліна, Вашкевіч Ангеліна, Андрэйчыкава Наталля, Берташ Яўген, Пятроўская Інга, Швец Дар’я (кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч – старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, кіраўнік народнага гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Майстэрня»), Дылюк Алена, Коршун Алена, Шпакоўская Анастасія, Занько Марына (кіраўнік Лукашэвіч Таццяна Міхайлаўна – старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій), Крокун Вольга, Нінард Таццяна (кіраўнік Руднева Ганна Эдуардаўна – старшы выкладчык кафедры дашкольнай адукацыі і тэхналогій, кіраўнік секцыі тэхналогіі і выяўленчага мастацтва).

4-grani-29-03.jpg

5-grani-29-03.jpg

6-grani-29-03.JPG

«Мелодыя», Кацько Паліна, кіраўнік Капуза Леанід Рыгоравіч

Аддзел культуры і творчасці БарДУ запрашае ў бліжэйшыя дні ўсіх аматараў сучаснага візуальнага мастацтва наведаць рэспубліканскую выставу і пазнаёміцца з лепшымі дасягненнямі творчай дзейнасці студэнцкай моладзі!

8-grani-29-03.JPG

Навучэнцы сярэдняй школы № 15 г. Баранавічы наведваюць выставу

Вікторыя Чарнагрэбель, педагог-арганізатар аддзела культуры і творчасці БарДУ




  • Мы в социальных сетях: