Наверх

Выстава “Радзімаю зачараваны” адкрыецца ў баранавiцкiм музеi

25.02.2019 325 Наш край

1 сакавіка ў 16:00 у выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея (вул. Савецкая, 88) адбудзецца адкрыццё выставы “Радзімаю зачараваны”.

Гэта персанальная выстава сябры Беларускага саюза мастакоў Качана Кастуся Іванавіча (г. Мінск). На выставе можна ўбачыць каля 30 жывапісных работ, якія паказваюць прыгажосць нашай роднай беларускай зямлi.

Выстава “Радзімаю зачараваны” будзе працаваць з 1 па 19 сакавiка.

Даведкі і запіс на экскурсію па тэл. 8-0163-66-95-80.



  • Мы в социальных сетях: