Наверх

Вучні Лаўрынавіцкай школы пабывалі ў музеі Якуба Коласа

06.11.2019 0 118 Наш край

3 лістапада споўнілася 137 гадоў з дня нараджэння волата беларускай літаратуры – Якуба Коласа. Вучні нашай школы гэтымі днямі наведалі музей Якуба Коласа ў Мінску, дзе пазнаёміліся з жыццём і творчасцю паэта.

Увазе сямікласнікаў быў прадстаўлены пакой, у якім працаваў паэт, сталовая, гасціная. На першым паверсе музея экспануюцца творы, напісаныя народным песняром у розныя гады. Вучні ўчытваліся ў рукапісныя радкі вершаў і тым самым дакраналіся да самой гісторыі. Сустрэча з творчасцю Якуба Коласа стала чарговым крокам знаёмства з нашым вялікім суайчыннікам.

ДУА «ВПК Лаўрынавіцкая д / с – СШ»

Больш фота тут


  • Мы в социальных сетях:

Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь чтобы оставить комментарий