Наверх

Маштабны фестываль «Восень у Завоссі» адбудзецца ў Баранавіцкім раёне. Праграма мерапрыемства

18.09.2022 795 Наш край

Літаратурна-музычны фестываль «Восень у Завоссі» запрашае 24 верасня ў музей-сядзібу Міцкевічаў «Завоссе» (філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры).

Мерапрыемства ладзіцца сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам пры ўдзеле Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Час правядзення: 12.00 – 16.00. Уваход вольны.

Сярод пакрытых чаротам драўляных будынкаў у месцы, дзе нарадзіўся Адам Міцкевіч, наведвальнікі змогуць адчуць атмасферу шляхецкага двара другой паловы ХVІІІ ст., даведацца пра жыццё і побыт беларускіх шляхцічаў, у тым ліку і прадстаўнікоў сям'і знакамітага паэта, дакрануцца да літаратурнай і музычна-спеўнай спадчыны той пары.

Гасцей свята чакае насычаная праграма, разлічаная на розны густ і ўзрост: займальныя лекцыі, цікавыя экскурсіі па сядзібе, выступленні літаратараў, праграма мастацкай самадзейнасці, бібліятэчная пляцоўка, мастацкі пленэр, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы.

Таксама будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка гістарычнай анімацыі ад рэканструктара Юрыя Усціновіча, адбудзецца паэтычны канцэрт-пачастунак на словы Адама Міцкевіча і яго сяброў-філаматаў у выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і музыказнаўцы Святлены Немагай, выступленне фолк-рок гурта «Тутэйшая шляхта». Завершыцца праграма выступленнем папулярнага арт-гурта «Беларусы».

Падчас фестывалю будуць працаваць кропкі харчавання і рамесніцкі кірмаш.

Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: