Наверх

Удзельнікамі сямейна-родавага рытуалу «Радзіны» сталі выхаванцы баранавіцкага дзіцячага садка

27.11.2019 0 402 Наш край

«Нашы продкі весяліліся з размахам!» – упэўнены выхавацелі ясляў-сада № 7 г. Баранавічы. Таму і сваю дзейнасць з выхаванцамі напаўняюць каларытнасцю, загадкамі, містыкай і народнай мудрасцю. А больш за ўсё педагогі ўпэўнены, што выхоўваць павагу да маці, якая дае новае жыццё, закладвае адносіны да сям’і як найвялікшай каштоўнасці, неабходна з маленства. Сямейна-родавы рытуал «Радзіны», удзельнікамі якога сталі выхаванцы старэйшай групы № 6 з беларускай мовай навучання, таму сцвярджэнне.

Падчас мерапрыемства дзеці былі непасрэднымі ўдзельнікамі ўвядзення нованароджанай Аленкі ў склад сям’і Васіля і Ганны. Кум Іван і Кума Марылька гулялі з дзецьмі ў беларускія рухомыя гульні, вадзілі карагоды. Бабка-павітуха, як галоўная дзеючая асоба, нагадала прысутным пра асаблівасці першага купання. Хлеб-соль, бабіна каша, каравай, падарункі – гэта тое, што суправаджала гаспадароў хаты і іх гасцей на працягу Радзін. Падчас вясёлай і задорнай забавы дзеці  адчулі сувязь з мінулым, развілі маральныя якасці беларусаў – дабрыню, гасціннасць, павагу.

Нашы выхаванцы не толькі атрымалі незабыўныя эмоцыі, але і змаглі дакрануцца да вытокаў культуры баранавіцкага рэгіёна. Вось так і падтрымліваем сувязь з народнымі традыцыямі, пачынаючы з пялёнак. А самае галоўнае, што гэта падабаецца нашым дзецям!!!

Шчаслiвае дзяцiнства - нашым дзецям!

ДУДА «Яслі-сад № 7 г. Баранавічы»

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях:

Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь чтобы оставить комментарий