Наверх

У выставачнай зале адкрыецца экспазіцыя «Пошукі непаўторнасці»

12.04.2017 301 Наш край

IMG_7874Адкрыццё выставы будзе насычаным. На ім выступяць народны ансамбль аддзела культуры і творчасці БарДУ «Музычны Гасцінец», народны тэатр моды «Світа».

На выставе будуць прадстаўлены работы студэнтаў гуртка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва БарДУ. Таксама можна ўбачыць і вынікі творчай працы кіраўніка гуртка Капузы Леаніда.

– Адно з напраўленняў працы залы – гэта паддтрымка баранавіцкіх мастакоў. Таму мы з радасцю робім выставу прац Леаніда Капузы і яго студэнтаў, – сказала “Нашаму краю” дырэктар Баранавіцкага краязнаўчага музея Алла Самушчэва.

Адкрыццё адбудзецца 13 красавіка ў 16.00, уваход на адкрыццё вольны. Выстава працуе да 2 мая. Кошт квіткоў для дарослых у астатнія дні – 2 рублі, для студэнтаў – 1 рубель, для школьнікаў – 80 капеек.

Вольга ШУМАНСКАЯ.



  • Мы в социальных сетях: