Наверх

У Мiрным адбылiся "Зажынкi"

13.07.2020 973 Наш край

Усiм вядома, што найбольшую карысць свайму народу прыносіць той, хто ўзрасціў багатыя збожжам палі, таму мы спадзяемся, што хлеба духмянага на сталах у гэтым годзе будзе шмат. А хлеб - гэта наша жыццё!

13 ліпеня адбылося  свята "Зажынкі"  у аграгарадку Мірны, дзе да ўсіх прысутных звярнуўся дырэктар закрытага акцыянернага таварыства Мікалай Мікалаевіч Пігаль.

rajon_4.jpg

Са словамі падзякі звярнулася  дырэктар Дома культуры Інга Роік. Яна адзначыла, што засекі нашай Радзімы папоўняцца магутным залатым ураджаем, аб чым сведчаць прыгожыя палі са збожжам.

А каб весялей было пачынаць працу, у полі Мірноўскі Дом культуры падарыў добры святочны  настрой.

rajon_1.jpg

Больш фота тут




  • Мы в социальных сетях: