Наверх

Тэатралізаваныя чытанні адбудуцца ў Баранавічах

05.12.2018 381 Наш край

У Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Таўлая (вул. Леніна, 53) адбудуцца тэатралізаваныя чытанні паводле твора шведскай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм “Суперкніга пра Біла з Болаю”.

Перад гледачамі выступяць акцёры тэатрыка “Лямцавая Батлейка”. Яны проста і нязмушана паведаюць гісторыю сям’і, у якой выхоўваецца незвычайная дзяўчынка. Пачатак прадстаўлення ў 12:00 і 14:30; узрост гледачоў – ад 10 гадоў.

Рэгістрацыя – тут ці па тэлефоне 40-36-90.

Падрыхтавала Вольга Шарапа.



  • Мы в социальных сетях: