Наверх

Свята "Родная мова краіны маёй" адбылося ў баранавiцкай бiблiятэцы

03.07.2019 0 923 Наш край

3 ліпеня ў рамках Дня Незалежнасці каля сцен Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая адбылося літаратурнае свята “Родная мова краіны маёй”. Кожны наведвальнік адкрытай пляцоўкі, незалежна ад узросту, змог знайсці цікавы і карысны занятак на любы густ.

bibiblioteka-64567_1.jpg

Самыя маленькія госці свята з задавальненнем малявалі беларускія словы,  адгадвалі загадкі і рэбусы, прымяралі вобраз героя Смяшарыка з любімага мультфільма. 

bibiblioteka-64567_4.jpg

Маладзёжная аўдыторыя з цікавасцю праходзіла па маршруту квэста “Усё пра Беларусь”. На кожнай яго станцыі (“Краязнаўчая старонка”, “Маляўнічая”, “Чырвоная”, “Героі і подзвігі”, “Моўная хвілінка”) удзельнікаў чакалі  незвычайныя заданні і галаваломкі.

bibiblioteka-64567_9.jpg

Узгадаць цікавыя факты з беларускай гісторыі і паразмаўляць па-беларуску  юнакі і дзяўчаты маглі падчас настольных гульняў.

Сюрпрызам для аматараў паэзіі стала выступленне ўдзельнікаў літаратурнага аб’яднання “Купальскія зоры”. Шчыра і пранікнёна гучалі патрыятычныя вершы ў выкананні мясцовых творцаў: Т. Яцук, А. Корнева, К. Трысцень, І. Мезенцавай-Здановіч, М. Філіпавай, Л. Антонавай.

bibiblioteka-64567_5.jpg

Шматлюдна было і каля кніжнай экспазіцыі “Роднай зямлі апавядальнікі”, дзе гараджане яшчэ раз узгадалі вядомыя ім з дзяцінства творы паэтаў і пісьменнікаў, якія сталі візітнай карткай нашай  краіны.

Кожны жадаючы змог праверыць сваю дыкцыю на працягу конкурса, у якасці лепшага выканаўца беларускіх скорагаворак.

Прыхільнікаў кнігі і чытання па добрай традыцыі чакалі “Часопісны панадворак” і акцыя “Буккросінг”.

bibiblioteka-64567_6.jpg

bibiblioteka-64567_7.jpg

bibiblioteka-64567_8.jpg

Упрыгожваннем свята стала выстаўка “Самая-самая… КНІГА”. Госці  з захапленнем знаёміліся з новай порцыяй самаробных кніг і лялек, зробленымі рукамі нашых таленавітых гараджан у рамках конкурса “Book-рукоделие”.

bibiblioteka-64567_3.jpg

Выказваем шчырую ўдзячнасць усім, хто знайшоў магчымасць завітаць  на свята роднай мовы, захапіцца яе мілагучнасцю і атрымаць у падарунак добры настрой!

Кіпель Надзея, загадчык залы галіновай літаратуры Цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая

Фота Вольгі Тугавай

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях:

Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь чтобы оставить комментарий