Наверх

Паказ фільмаў у рамках кінафестывалю "Лаўрус" адбудзецца ў Баранавічах

01.02.2021 275 Наш край

4 лютага адбудзецца кінапаказ у рамках кінафестывалю “Лаурус”. На мерапрыемства запрашае сектар літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая.

Увазе гледачоў будуць прадстаўлены наступныя кароткаметражныя дакументальныя фільмы:

“Прежде чем я умру” / “Before I Die” (Индыя, 2020) – 24 мін 30 с, рэжысёр: Накул Дэв (навукова-фантастычны фільм пра эколага, які з дзяцінства быў зачараваны цудоўным пейзажам, гэта ў будучым падштурхнула героя весці барацьбу супраць забруджвання навакольнага асяроддзя і пачаць рух “Убирай мусор, сажай цветы”);

“В ожидании Жан-Поля” / “Waiting for Jean Paul” (Францыя, 2020) – 8 мін 19 с, рэжысёр: Пітэр/Сан (фільм распавядае гісторыю пра старажытны забыты замак, які чакаў адраджэння 700 гадоў, і  нарэшце з’явіўся адзін чалавек, адказны за яго ўваскрашэнне: Жан-Поль!);

“Пауза” / “The Pause” (Украіна, 2020) – 2 мін 55 с, рэжысёр: Анастасія Кавальчук (фільм пра ўнікальны момант нашага жыцця – сацыяльную паўзу падчас пандэміі).

Паказ фільмаў адбудзецца на мове арыгінала з англійскімі субтытрамі. Пачатак у 17:30. Уваход вольны. Даведкі па тэл.: 40 36 90. Узрост: 12+




  • Мы в социальных сетях: