Наверх

На фестывалі-конкурсе народнай песні «Агмень» паспяхова выступілі нашы зямлячкі

03.04.2024 131 Наш край

0-02-05-1f31b6a7c0e8a82070f67b872065867b81a0418beb63326015255001a7e449f9_d49d1076bd48e6f1.jpgУ Мiнскiм дзяржаўным музычным каледжы адбыўся III Фестываль-конкурс народнай песнi iмя А.У. Рашчынскага «Агмень». Ён быў арганізаваны пры падтрымцы  ўпраўлення культуры Мiнгарвыканкама, Беларускага саюза кампазiтараў i Беларускага саюза музычных дзеячаў.

0-02-05-b5a67bfc1082ef7895ccc1dc148ab53f138c944839f0dfcb2f522c762e3bdef1_60097e4893ecde38.jpg

0-02-0a-0da2d8000270bfa9d5b7db198e7a7b8888d9a914079abf8082d119ebd1ace831_84323ee4caad071a.jpg

0-02-05-30b67628b6d0bd1be4924a3a6b3a06ff6d32610819ea21dd09fa3264f7449846_f7a62ed38f717cdc.jpgБольш за 40 вакалiстаў з усёй Беларусi прадэманстравалі прафесiйнаму журы сваё майстэрства ў чатырох катэгорыях намiнацыi «Народныя сольныя спевы».

0-02-05-62b3b1a1b2e61fe90ffe97cae89150a901c61d70563f4c98a49eac098464b2cf_63cf4b4270314452.jpg

0-02-05-73c7911396c2d18eaca10a49ad630eeb3269bef98a362ed48a5eb8926e362804_747f5dee3c08824c.jpgПа вынiках конкурсу высокiмi ўзнагародамi ўганараваны навучэнкi цыклавой камiсii «Народны хор» Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа.

Лаурэатам 1-й ступені ў катэгорыi D (аўтэтычная манера выканання) стала Паліна Занька (клас выкладчыка Таццяны Вялiкай).

Лаурэатам 2-й ступені ва ўзроставай катэгорыi В (16-19 гадоў) стала Марыя Бельская (клас выкладчыка Таццяны Нiшкевiч, канцэртмайстар Аляксандр Ермакоў).

Віншуем!

Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж




  • Мы в социальных сетях: