Наверх

Лiтаратурна-музычная сустрэча “Вашы зоркi не згаснуць нiколi” адбудзецца ў Баранавіцкім раёне

11.04.2024 225 Наш край

2024-04-11_16-01-43-277.jpg

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота ў вёсцы Новая Мыш 13 красавіка ў 11.00 адбудуцца пятыя “Корнеўскія чытанні”: літаратурна-музычная сустрэча пад назвай “Вашы зоркi не згаснуць нiколi”.

Мерапрыемства будзе прысвечана адразу чатыром творцам, што пакiнулi гэтую зямлю, якую яны так любiлi i праслаўлялі ў сваiх творах: сябру Саюза пiсьменнiкаў Беларусі Алесю Корневу, паэтам Баранавіцкага рэгіёна Клаўдзiі Трысцень, Анастасiі Жук i Iвану Монцiку.

Мерапрыемства будзе складацца з чатырох частак, якія змесцяць знаёмства з жыццём і творчай дзейнасцю кожнага з аўтараў, успаміны родных, сяброў, калег, вучняў.

У якасці вядучай мерапрыемства выступіць Раіса Раманчук, паэтка, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні “Крыніца”, аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў.

Уваход на мерапрыемства вольны.

ЦРБ імя Яна Чачота




  • Мы в социальных сетях: