Наверх

Лiтаратурна-музычная сустрэча «Хай заўсёды будзе мірнае неба і ў душах шчыруе вясна» з паэткай Раісай Раманчук

11.05.2022 604 Наш край

3-tvorchestvo-11-05.jpgУ тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва г. Баранавічы, у аддзяленні для грамадзян пажылога ўзросту, у клубе аўтарскай песні «Встреча» напярэдадні Дня Перамогі адбылася паэтычна-музычная сустрэча «Хай заўжды будзе мірнае неба і ў душах шчыруе вясна» з баранавіцкай паэткай Раісай Міхайлаўнай Раманчук. Бацька паэткi – ветэран Вялiкай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Вялiкай Айчыннай вайны І ступені.

На хутары, дзе нарадзiлася Раіса, у гады вайны стаяў партызанскi атрад. Дзядуля Максiм шмат распавядаў унучцы пра тыя страшныя часы, таму i твораў на ваенную тэматыку ў творцы нямала.

  Дзень Перамогі – свята, якое аб'ядноўвае ўсіх – і моладзь, і старэйшых. Самае галоўнае, што мы можам зрабіць для салдат, – памятаць і шанаваць іх подзвіг. Нягледзячы на час, мінулы з тых далёкіх падзей, цікавасць да тэмы вайны ўзрастае; цяперашняе пакаленне не застаецца абыякавым да мужнасці і подзвігаў савецкіх салдат. У памяці ёсць свае памочнікі – гэта кнігі, якія захоўваюць у сабе неверагодныя гісторыі аб подзвігу савецкага народа ў годы Вялікай Айчынай вайны. Вялікую ролю ў праўдзівасці апісання падзей ваенных гадоў адыграла слова пісьменнікаў і паэтаў, трапнае, якое ўзвышае, накіроўвае-натхняе.

 1-tvorchestvo-11-05.jpg

    Раіса Раманчук – кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца» пры тэрытарыяльным центры сацыяльнага абслугоування насельнiцтва, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, сябра клуба «Купальскiя зоры» пры цэнтральнай бiблiятэцы iмя Валянцiна Таўлая. У беларускай чытанцы для трэцяга класа (старонка 40) змешчаны яе верш:

Крынiчкаю лагоднай няхай цячэ гамонка,
Няхай шчыруе мова над любаю старонкай!
Няхай на роднай мове ўсе людзi размаўляюць:
РАДЗIМУ, МОВУ, МАЦI
Нiяк не раздзяляюць.

Друкуецца з 1972 года ў мясцовай i рэспублiканскай прэсе. Сааўтар шматлiкiх альманахаў i калектыўных зборнiкаў паэзii i прозы. На сёння Раіса Міхайлаўна – аўтар пяцi зборнікаў паэзіі i прозы, дзвюх дзіцячых кніжачак (для самых маленькiх), на яе словы напісана 12 песень. У рамках літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца» праводзіць сустрэчы з вучнямі школ, студэнтамi, працаўнiкамi прадпрыемстваў горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна, прысвечаныя Году гістарычнай памяці з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, дапамагае малодшаму пакаленню дакрануцца да светаадчування дзядоў і бацькоў і лепш зразумець глыбокі духоўны ўнутраны свет людзей, якія, як кажуць, «бачылі жыццё», знаёміць вучняў з сваёй творчасцю і аўтараў г. Баранавічы.

2-tvorchestvo-11-05.jpg

 На сустрэчы ўдзельнiчаў госць – Ігар Канстанцінавіч Хлабукін, член Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Палаты прадстаўнікоў, павіншаваў прысутных з Днем Перамогі: “Примите самые теплые и искренние поздравления с великим праздником – 77-летием Победы в Великой Отечественной войне! Этот праздник стал символом мужества и героизма нашего народа, его несгибаемой стойкости и несокрушимости духа! Бережное отношение старшего поколения к судьбе своей Родины должно стать для всех ярким примером патриотизма и силы народной веры!», пажадаў моцнага здароўя, даўгалецця, невычэрпнай энергіі і мірнага неба над галавой.

5-tvorchestvo-11-05.jpg

4-tvorchestvo-11-05.jpg

6-tvorchestvo-11-05.jpg

7-tvorchestvo-11-05.jpg

  У сустрэчы прымалі ўдзел вядомыя аўтары і выканаўцы горада Баранавічы, якія шматразова выступалі на сцэнах нашага горада з песнямі на словы Раісы Раманчук: Галіна Бабонава, Ірына Мезенцава, Рэгіна Скіпар, Вольга Барбус, Іна Цымбалава, а таксама не абдзялiлi ўвагай творцу Антанiна Сасiм, Анатоль Хвайнiцкi, Марыя Фiлiпава, Тамара Стэцко, Валянцiна Казак, Аляксандра Шынкарэнка, Людміла Шувалава і другія. Паэтычна-музычная сустрэча атрымалася душэўнай і адкрытай, літаратурныя радкі Раісы Міхайлаўны нібыта запаўнялі атмасферай і жывымі эмоцыямі залу. Госці і сябры  выказалі Раісе Раманчук падзяку за яе шматгадовы творчы шлях.

8-tvorchestvo-11-05.jpg Наша перамога не згасае ніколі... Усё менш застаецца сярод нас ветэранаў. Многія сышлі. І нам трэба акружыць пяшчотай тых, хто яшчэ з намі. Задача нашага пакалення – зберагчы памяць аб подзвігах герояў і перадаць наступным пакаленням. Ведаючы сумныя старонкі нашай гісторыі, не дапусціць паўтарэння вайны.

Ананько И.Н., заведующий ОДПдГПВ




  • Мы в социальных сетях: