Наверх

Комплекс рэсурсаў да суправаджэння значнай падзеі – 85-годдзя Брэсцкай вобласці – прапануюць у гарадской бібліятэцы

20.03.2024 111 Наш край

Год 2024 знамянальны для Брэсцкай вобласці – паўднёва-заходні рэгіён адзначае сваё 85-годдзе. Маштабны план дзейнасці публічных бібліятэк г. Баранавічы ўключае ў сябе комплекс тэматычных сацыякультурных мерапрыемстваў і работы па інфармацыйным суправаджэнні значнай юбілейнай падзеі. Гэта краязнаўчыя анлайн- і афлайн-праекты, конкурсы, патрыятычныя акцыі, літаратурна-музычныя праграмы, майстар-класы і іншыя сацыякультурныя мерапрыемствы.

Супрацоўнікамі метадычнай службы цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая распрацаваны комплекс рэсурсаў метадычнага характару для інфармацыйнага суправаджэння знамянальнай даты. Юбілейны цыкл «Брэстчына – рэгіён з багацейшай гісторыяй» аналітычна-метадычнага праекта «Метадычны веснік «Баранавічы, якія чытаюць» на сённяшні дзень уключае чатыры электронныя выданні. Цікавыя малавядомыя факты зацікаўленыя карыстальнікі знойдуць у тэматычных выпусках «Святыні Брэстчыны», «Брэстчына літаратурная», «Брэстчына музейная» і «Брэстчына гістарычная і сучасная». Важна адзначыць, што прапануемыя матэрыялы носяць інтэрактыўны характар і маюць спасылкі на знешнія электронныя інфармацыйныя рэсурсы (паўнатэкставыя дакументы, фота-, аўдыя- і відэаматэрыялы).

Цікавым і змястоўным з’яўляецца віртуальны краязнаўчы інфармацыйны праект «Знакамітыя жанчыны Брэстчыны». Сярод славутых прадстаўніц Брэсцкага рэгіёна ёсць імёны нашых зямлячак – Ніны Сямёнаўны Загорскай і Разаліі Захараўны Фрыдзон.

Метадычна-інфармацыйныя матэрыялы, што прапануе бібліятэка, для зручнасці карыстальнікаў сабраны ў адзіны блок на бібліятэчным сайце пад афіцыйным банерам «85. #1 регион».

Прадстаўленыя матэрыялы, мяркуем, будуць карыснымі для педагогаў, культработнікаў, спецыялістаў у галіне ідэалогіі, кіраўнікоў дзіцячым чытаннем. Прыемнай і плённай працы!
 

Іна Рушніцкая, загадчык сектара ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: