Наверх

Кніжны май у падарунак гараджанам і гасцям горада прэзентавалі баранавіцкія бібліятэкары

21.05.2023 701 Наш край

8biblioteka1.jpg

20 мая ў рамках агульнагарадскога фэсту «Баранавіцкая вясна 2023» бібліятэчныя спецыялісты Баранавічаў прапанавалі гараджанам і гасцям горада інтэрактыўную пляцоўку для дарослых і дзяцей «Кніжны май у падарунак». У кантэксце агульнагарадскога свята адметнасцю бібліятэчнай пляцоўкі стала літаратурна-краязнаўчая састаўляючая. 

Галоўнай падзеяй з’явілася віншавальная праграма «Віват, пераможца! ». Яна сабрала ў святочна ўбранай чытальнай зале цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая пераможцаў і ўдзельнікаў аб’яўленых раней літаратурна-краязнаўчых конкурсаў.

З прывітальным словам да прысутных звярнулася дырэктар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы г. Баранавічы Таццяна Рудкоўская. Словы падтрымкі і вішавання ўдзельнікі пачулі ад членаў конкурснага журы. Народны клуб аўтарскай песні «Ваганты» і выхаванцы ДМШМ № 1  падрыхтавалі для прысутных музычныя падарункі.

Літаратурны конкурс аўтарскай паэзіі і прозы «Зямля, што дорыць нам натхнене», прысвечаны Году міра і стварэння, які праходзіў з 1 лютага па 16 красавіка, стаў паспяховым партнёрскім праектам бібліятэкі і літаратурнага аб’яднання баранавіцкіх паэтаў і празаікаў «Купальскія зоры». Ён стаў выдатнай нагодай і магчымасцю мясцовым аўтарам, у першую чаргу маладым,  яскрава заявіць аб сваёй творчасці на аўтарытэтнай бібліятэчнай пляцоўцы. У конкурсе прынялі ўдзел 22 работы ў розных узроставых катэгорыях і намінацыях «Беларуская паэзія», «Беларуская проза», «Руская паэзія» і «Руская проза».  Трынаццаць канкурсантаў сталі дыпламантамі і атрымалі ўзнагароды. Самыя актыўныя ўдзельнікі, якія не патрапілі ў лік дыпламантаў, атрымалі падзякі.

9biblioteka.jpg

11biblioteka.jpg

12biblioteka.jpg

14biblioteka.jpg

З гонарам пералічым імёны пераможцаў, якія атрымалі дыпломы  і граматы: студэнтка Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Прышчэпа Марыя, вучаніцы сярэднй школы № 13 Юрчык Мілена і Анацкая Анастасія, члены літаратурна-творчага аб’яднання «Купальскія зоры» Мазалевіч Юрый, Несцярук Наталля, Стрыжоў Міхаіл, Смаляк Таццяна, вучаніца сярэдняй школы № 15 Ракач Валерыя, студэнткі Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа тэхналогіі і дызайну Бойкіў Таццяна, Чашко Аліна, Клімец Сафія, Кошур Таццяна, Якоўчык Ксенія. Падзякі арганізатараў конкурсу удастоены вучаніцы сярэднй школы № 13 Анацкая Анастасія і Юрчык Мілена, вучні сярэдняй школы № 10 Лазоўскі Максім і Хітрык Іван.  

10biblioteka.jpg

13biblioteka.jpg

8biblioteka.jpgУрачыстасць прадоўжылася цырымоніяй ўзнагароджвання пераможцаў краязнаўча-інтэлектуальнай анлайн-гульні «Баранавічы: незвычайна пра звычайнае». 10 пытанняў пра мінулае і сучаснае Баранавічаў сталі адпраўной кропкай для вывучэння гісторыі роднага горада для 16 удзельнікаў. Журы выбрала пяць пераможцаў. Гэта вучні гімназіі № 2 Кошур Аляксандр і гімназіі № 5 Рэзнік Цімафей, работнік прадпрыемства «Торгмаш» Бабылёў Сяргей і работнік гандлёвага цэнтра «Корона» Капцэвіч Кацярына, гараджанка Астапчык Таццяна.

1biblioteka.jpg

Годным прадаўжэннем марафону святочных актыўнасцяў стала адкрыццё вулічнай экспазіцыі «Легенды і паданні зямлі беларускай». Экспазіцыя з 15 інфармацыйных стэндаў на цэнтральнай вуліцы горада, размешчаных уздоўж бібліятэкі, займела новае напаўненне. Тапанімічныя легенды аб гарадах Беларусі ганарова адкрывае стэнд  аб Баранавічах.

Кропкай адліку нараджэння выбітнога праекта стала кніга «У Лепелі лепей…» Т. Валодзінай і Т. Кухаронак – сапраўдны каштоўны падарунак усім тым, хто цікавіцца фальклорнай спадчынай роднай краіны. У кнізе сабраны народныя паданні пра ўзнікненне назваў шэрагу гарадоў і вёсак Беларусі. Адсутнасць у выданні інфармацыі аб нашым горадзе не стала перашкодай для дасведчаных і крэатыўных бібліятэчных спецыялістаў, і на аснове матэрыялаў фальклорна-краязнаўчага характару быў створаны аўтарскі стэнд. Народнае паданне аб паходжанні незвычайнай назвы – Баранавічы – мае дзіўна мілагучнае гучанне і дае штыршок да абуджэння цікавасці да гісторыі роднага краю.

Створаны блок надае экспазіцыі, якая з самага пачатку свайго існавання мела мэтай папулярызацыю беларускай мовы і культуры, статус краязнаўчай. 

2biblioteka.jpg

3biblioteka.jpg

4biblioteka.jpgПраграму святочных бібліятэчных актыўнасцяў працягнулі мерапрыемствы ў рамках Бібліяночы «Не проспи 20:23! ». Інтэрактыўныя чытанні «Нереальные совы» па кнізе беларускай пісьменніцы І. Токаравай «Нереальные совы и их хобби» з тэматычнымі гульнямі, конкурсамі, кулінарным майстар-класам, літаратурна-піжамная вечарынка «Піжама-паці» з модным паказам, танцавальным конкурсам, літаратурным боем і павольнымі чытаннямі, інтэлект-гульня «Восьмое чувство» з утульнай «лямпавай» атмасферай і вострасюжэтная гульнятэка ад валанцёра Сун Хаобіня, студэнта БарДУ, сабралі ў вячэрняй бібліятэцы аматараў добрых кніг і сяброўскіх зносін.

5biblioteka.jpg

6biblioteka.jpg

7biblioteka.jpg«Баранавіцкая вясна 2023» у бібліятэчным прачытанні пакінула ў яго ўдзельнікаў прыемны смак цікавага і карыснага, насычанага інтэлектуальнымі стасункамі вольнага часу і, бясспрэчна, чаканнем новых сустрэч у бібліятэчнай прасторы. 

Іна Рушніцкая, загадчык сектара маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці ЦГБ імя В. Таўлая

Фота з архіва бібліятэкі



  • Мы в социальных сетях: