Наверх

Каляда завітала ў госці да жыхароў аграгарадка Жамчужны

14.01.2019 565 Наш край

Старажытныя традыцыі стараюцца не забываць у Баранавіцкім раёне.

   Артысты Дома культуры аграгарадка Жамчужны і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці птушкафабрыкі “Дружба”, пры падтрымцы адміністрацыі прадпрыемства, напярэдадні старога Новага года правялі народны абрад “Каляды”.

Віфліемская зорка, Каза, Мядзведзь – неад’емныя атрабуты абраду.

– Калі калядуеш, адчуваеш, што яднаешся са сваімі продкамі, – прызнаўся “Нк” адзін з калядоўшчыкаў. – Мы шануем нашы традыцыі, імкнемся іх адрадзіць.


Калядоўшчыкаў гасцінна сустракалі ў кожным двары, а таксама стараліся пачаставаць іх чым-небудзь смачненькім.

Іна ГАНЧАР. Фота прадстаўлены птушкафабрыкай “Дружба”.



  • Мы в социальных сетях: