Наверх

Фотавыстаўка «Эпоха Огинского: восстановление памяти» адкрыецца ў Баранавiчах

16.11.2019 501 Наш край

Адкрыццё  выстаўкі работ «Эпоха Огинского: восстановление памяти» фотамастака Міхаіла Крыжаноўскага адбудзецца ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы ў 15:00, паведамляецца на сайце tavlay-library.by.

Экспазіцыя адлюстроўвае помнік гісторыка-культурнай спадчыны «Ансамбль былога палаца Агінскіх пачатку  XIX стагоддзя» ў в. Залессе паблізу Смаргоні.

Будуць прадстаўлены работы ў наступных напрамках: фотарэпартаж, мастацкае фота, камп’ютарная графіка, арт-аб'екты, інсталяцыя, жывапіс.
Выстаўка пачнецца з гістарычнага віражу «Человек и полонез. Жизнь Михаила Огинского» і відэазамалёўкі «Залесье сквозь призму времён». Падчас сустрэчы-інтэрв’ю «Михаил Крижановский. Фотохудожник» творца распавядзе пра свой жыццёвы і творчы лёс, адкажа на пытанні вядучай і прысутных.

Прыемным падарункам для гасцей мерапрыемства стане музычны эцюд «Мелодия прощания» ад выкладчыкаў Баранавіцкай дзіцячай музычнай школы мастацтваў.

Выстаўка будзе дзейнічаць да 17 снежня. Наведаць яе можа кожны жадаючы штодня (акрамя выхаднога дня – нядзелі) з 10:00 да 19:00 па адрасе: вул. Камсамольская, 23А.  Узрост: 12+.

Фота з сайта belsmi.by




  • Мы в социальных сетях: