Такая цікавая ініцыятыва размешчана на сайце бібліятэкі. Супрацоўнікі звяртаюцца да чытачоў з такімі словамі: «Паважаныя сябры, мы ўпэўнены, што вы вельмі добра ведаеце казкі і казачных персанажаў.
Аднак імёны і назвы некаторых з іх па-беларуску гучаць даволі-такі незвычайна. Напрыклад, вам вядома, хто такая Папялушка? А ці зможаце перакласці на беларускую мову назву казкі "Аленький цветочек"? Прапануем вашай увазе лінгвістычны бібліятурнір "Па літаратурных сцяжынках..."!
Поспехаў!