Наверх

Бібліятэкары Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел у свяце на радзіме Адама Міцкевіча

25.09.2019 758 Наш край

Завоссе – адно з прыгажэйшых месц Баранавіцкага раёна, якое вядома не толькі ў межах нашай краіны, але і далека за яе межамі. І гэта невыпадкова, бо менавіта тут нарадзіўся Адам Міцкевіч. Менавіта тут прайшло яго дзяцінства, тут ен спаткаў сваё каханне на ўсё жыццё.

Ужо стала добрай традыцыяй ‒ восенню на радзіме Адама Міцкевіча ў музее-сядзібе Завоссе ладзіць сустрэчы. На свяце “Восень у Завоссі”, арганізаваным Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, прымала актыўны ўдзел раенная бібліятэчная сістэма. Для гасцей была прадстаўлена фотагалерэя “Сцежкамі роднага краю”, прысвечаная Году малой радзімы, дзе адлюстраваны знакамітыя мясціны Баранавіцкага раёна. Выстава творчых работ супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы “Бібліятэка – тэрыторыя для ўсіх” стала своеасаблівай данінай памяці роднаму краю. Тут кожны госць змог пазнаёміцца з гісторыяй бібліятэк і вёсак Баранавіцкага раёна і людзьмі, якія ўславілі гэтую зямлю.

zaosse_04.jpg

zaosse_10.jpg

zaosse_09.jpg

zaosse_03.jpg

З творамі Адама Міцкевіча, а таксама з яго жыццём і творчасцю можна было пазнаёміцца на кніжнай  выставе “Палёт на крылах таленту”.

Фотогалерэя “Сустрэчы на радзіме Адама” дазволі ўспомніць яркія моманты свята ў гонар 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, якое праходзіла ў Завоссі ў мінулым годзе.

З творчымі работамі карыстальнікаў бібліятэк, натхнёных творчасцю паэта, знаёміла выстава “Дакраніся да спадчыны класіка”.

А квэст-гульня “ Падарожжа да родных вытокаў” падаравала аматарам беларускай літаратуры прыемныя ўражанні аб свяце.    

zaosse_08.jpg

zaosse_07.jpg

zaosse_06.jpg

zaosse_01.jpg

zaosse_05.jpg

Таксама ў Завоссе з’ехаліся літаратары клуба “Літаратурная правінцыя” Вадзім Жылко, Вольга Грыдзюшка, Віктар Пінігін,Галіна Амбрамчук, Ірына Курапава, Валянціна Шэўчык, вядомы паэт Віктар Шніп. Музычныя выступленні для гасцей свята падрыхтавалі арт-студыя Niespodzivanka (“Неспадзяванка”), аб’яднанне палякаў ў Беларусі, гурт беларускіх галасоў  BYCRY  і этна-гурт VuRaj. Госці свята маглі паспрабаваць сябе ў ролі танцораў і на вясковым свяце, і ў бальнай зале дзякуючы капэле “Колісьнія” і Мінскай школе танцаў пачатку ХІХ ст. “Капітэль”.

Арганізатары адзначылі падзякамі актыўных удзельнікаў свята, сярод якіх і Таццяна Лайша, дырэктар ДУК “Баранавіцкая раенная цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”

Вайцешык Тамара

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: