Наверх

Баранавіцкі краязнаўчы музей пачынае шэраг віртуальных экскурсій

21.04.2020 557 Наш край

Як інфармуе Баранавіцкі краязнаўчы музей на сваёй старонцы ​​​​​​"Вконтакте", установа культуры пачынае праводзіць віртуальныя экскурсіі.

І першае, што вы можаце пабачыць, – гэта невялікая экскурсія па выставе «Летапіс мінулага», якая зараз працуе ў выставачнай зале Баранавіцкага краязнаўчага музея (Савецкая, 88). Эксурсавод Наталля распавядзе вам пра куфры!

Калі зацікавіць – ёсць магчымасць патрапіць на гэтую выставу і офлайн з панядзелка па пятніцу (10.00–18.30). Наяўнасць антысэптыка і добры настрой гарантуюць.




  • Мы в социальных сетях: