Наверх

Баранавічы, сустракайце новы выпуск праекта «Кніга ў горадзе»

05.12.2023 223 Наш край

kniga-v-gorode.jpgСектар літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя Валянціна Таўлая запрашае маленькіх і дарослых гараджан пазнаёміцца з новай экспазіцыяй пад адкрытым небам у рамках праекта «Кніга ў горадзе», які бібліятэкары рэалізуюць ужо не першы год.

kniga-v-gorode_1.jpgНа ўвесь зімовы час на спецыяльных стэндах, размешчаных уздоўж сцен бібліятэкі, «пасяліліся» старонкі кнігі беларускай пісьменніцы Аксаны Аракчэевай пад назвай «Фанечка. Мандарынавая гісторыя» з ілюстрацыямі аўтара. Калі рухацца ад першай да апошняй старонкі, можна цалкам прачытаць казку пра цікаўнага сабаку Фанечку, што шукае дрэва, на якім растуць мандарыны, змагаецца за чысціню навакольнага асяроддзя i распавядае, як прыгатаваць смачную поліўку.

kniga-v-gorode_2.jpgДарэчы, прачытаўшы твор, можна завітаць у бібліятэку, каб прайсці па кнізе невялічкі квэст. А таксама праслухаць казку ў аўдыёфармаце, скарыстаўшыся QR-кодам, які размешчаны на самым першым стэндзе.

Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ

Фота сектара літаратуры на замежных мовах ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: