Наверх

Баранавічане – сярод пераможцаў і прызёраў конкурса «Калядная зорка»

28.11.2023 299 Наш край

Падведзены вынікі абласнога этапа XXVII Рэспубліканскай выставы-конкурса дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Калядная зорка».  Удзельнікі з горада Баранавічы атрымалі некалькі высокіх узнагарод.

Дыпломам I ступені адзначаны:

- у намінацыі «Сувенір-падарунак» – Круглік Анастасія, аб’яднанне па інтарэсах «Бісерапляценне» Палаца дзіцячай творчасці, педагог дадатковай адукацыі Удавічэнка Вікторыя Іванаўна;

- у намінацыі «Навагодні персанаж» – Ляшук Сафія, аб’яднанне па інтарэсах «Майстэрня дзіцячай фантазіі» Палаца дзіцячай творчасці, педагог дадатковай адукацыі Лучанок Наталля Станіславаўна.

Дыпломы III ступені у намінацыі «Навагодні персанаж» атрымалі:

-  Ляшук Сафія, аб’яднанне па інтарэсах «Майстэрня дзіцячай фантазіі» Палаца дзіцячай творчасці, педагог дадатковай адукацыі Лучанок Наталля Станіславаўна;

- Грачыха Ульяна, аб’яднанне па інтарэсах «Творчая майстэрня» гімназіі № 1, педагог Данiльчык Людмiла Пятроўна;

- Гуз Вікторыя, аб’яднанне па інтарэсах «Кампазіцыя» сярэдняй школы № 15, педагог Несцярук Алена Аркадзеўна.
 








  • Мы в социальных сетях: