Наверх

Урачысты мітынг прайшоў ля брацкай магілы г.п. Гарадзішча

03.07.2019 1045 Наш край

Урачысты мітынг, прысвечаны 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, прайшоў 3 ліпеня ля брацкай магілы гарацкога паселка Гарадзішча.

gorodizhshe_2.jpg

Вядучыя мітынгу, старшыня Гарадзішчанскага сельвыканкама В.А.Галецкі, старшыня ветэранскай арганізацыі Яўлаш М. П. павіншавалі ўсіх і яшчэ раз нагадалі, што свята з’яўляецца сімвалам нацыянальнага адраджэння нашай дзяржавы, гонару, доблесці і славы. Гэта даніна гераізму і стойкасці, самаахвярнай барацьбе з фашызмам і бяспрыкладнаму працоўнаму подзвігу тых, хто падымаў краіну з руін у пасляваенныя гады. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, паважае яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам штодзённа робіць уклад у росквіт роднай зямлі.

gorodizhshe_3.jpg

gorodizhshe_4.jpg

Вучні Гарадзішчанскай сярэдняй школы імя М.А. Скіпара Баранавіцкага раёна, жыхары і госці паселка ушанавалі памяць загінуўшых пад час вайны мінутай маўчання, усклалі кветкі.

gorodizhshe_5.jpg

Росквіту і дабрабыту табе, родная Беларусь!

Педагог-арганізатар Людміла Віннік




  • Мы в социальных сетях: