Наверх

Адзіны бацькоўскі дзень у Арабаўшчынскай школе наведаў намеснік начальніка крымінальнага вышуку

21.09.2019 589 Наш край

20 верасня ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Арабаўшчынская базавая школа” адбыўся  Адзіны бацькоўскі дзень па тэме “Роля сям’і ў фарміраванні асобы і адказных паводзін дзіцяці” ў  форме сацыяльнага мікрафона.

На сходзе прысутнічаў намеснік начальніка крымінальнага вышуку маёр міліцыі Гутырчык Віктар Аркадзьевіч. Былі асветлены наступныя пытанні: “Сям’я – галоўны выхавацель маральна-палавых паводзін”, “Актуальныя праблемы прафілактыкі правапарушэнняў непаўналетніх”, “Забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці непаўналетніх”. “Прэзентацыя устаноў дадатковай адукацыі, вучэбна-спартыўных збудаванняў, устаноў культуры”.

Класнымі кіраўнікамі былі праведзены індывідуальныя кансультацыі бацькоў па розных пытаннях.

Правядзенне Адзіных бацькоўскіх дзён садзейнічае эфектыўнаму ўзаемадзеянню установы адукацыі і сям’і.




  • Мы в социальных сетях: