Наверх

У тэатралізаваным фармаце пры ўдзеле казачнай Мухі-Цакатухі адбудзецца адкрыццё выставы малюнкаў у Баранавiчах

21.11.2021 259 Наш край

Прэзентацыя выстаўкі малюнкаў “Когда веришь в чудеса” навучэнцаў летняй школы дзіцячай студыі дэкаратыўнага мастацтва пад кіраўніцтвам Ірыны Літвінюк  адбудзецца ў цэнтральнай гарадской дзіцячай бібліятэцы, паведамляецца на сайце tavlay-library.by.

Увазе прысутных будуць прадстаўлены 44 творчыя работы, выкананыя ў 12 тэхніках на 12 розных тэм. Сярод аўтараў  – навучэнцы студыі ва ўзросце ад 4-х да 16-ці гадоў.  Дарэчы, для некаторых юных творцаў персанальны ўдзел у выстаўцы адбудзецца ўпершыню.

Адкрыццё выстаўкі будзе праходзіць у тэатралізаваным фармаце пры ўдзеле казачнай Мухі-Цакатухі. С музычным падарункам у бібліятэку завітаюць навучэнцы дзіцячай музычнай школы мастацтваў № 2 г. Баранавічы.

Завяршальнай нотай мерапрыемства стане ўзнагароджанне аўтараў творчых работ граматамі і прызамі.

Пачатак 26 лiстапада ў 15:00. Адрас: вул. Камсамольская, 23А. Даведкі па тэл.: 66 29 13. Узрост: 0+.




  • Мы в социальных сетях: