Наверх

У свяце “Крашынскі перазвон” прынялі ўдзел і бібліятэчныя супрацоўнікі

31.07.2019 0 1232 Наш край

Яскравае і маштабнае мерапрыемства падаравала жыхарам і гасцям Баранавіцкага раёна гасцінная крашынская зямля, на тэрыторыі якой ужо каторы год праходзіць свята кавальства “Крашынскі перазвон”.

Дзеячы культуры, бібліятэкары, прадстаўнікі раённага цэнтра рамёстваў падрыхтавалі для прысутных цікавую праграму, якая ўключала падборку канцэртных нумароў, выставы, гульні, майстар-класы і многае іншае. На працягу ўсяго свята жыхароў і гасцей аграгарадка Крошын чакала шмат цікавага, а прадстаўнікі Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы шчыра запрашалі ўсіх прыхільнікаў кнігі і чытання прыняць ўдзел у рабоце пляцоўкі “Бібліятэчны марафон”.

Пад час мерапрыемства для прысутных была арганізавана сустрэча з сапраўды таленавітымі людзьмі – літаратарамі Баранавіцкага раёна і прадстаўнікамі клуба “Літаратурная правінцыя”, які дзейнічае на базе Лунінецкай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Гасцямі пляцоўкі таксама сталі фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Надзея”, ансамбль народной песні ”Шляхцічы” (г. Лунінец), народны хор “Палескія перазвоны” (г. Кобрын). Менавіта яны аздобілі “Бібліятэчны марафон” музычнымі нумарамі, якія нікога не пакінулі абыякавымі.

Тэма малой радзімы застаецца актуальнай у нашай рэспубліцы ўжо другі год. Шмат даследчай і выставачный работы было зроблена супрацоўнікамі бібліятэчнай сістэмы за гэты час. Вось і на Крашынскім свяце даведацца пра гісторыю кавальства, бліжэй пазнаёміцца з гісторыей населенных пунктаў нашай мясцовасці змог кожны наведвальнік кніжный выставы “Карункі з-пад кавальскага молата” і “Год малой радзімы”.

Адправіцца ў завочнае падарожжа па прыгожым і памятным мясцінам нашага раёна дапамагла фотагалерэя “По тропинкам родного края», а праверыць свае веды аб малой радзіме можна было на краязнаўчай пляцоўцы “Зямля бацькоў – зямля святая”.

У тым, что ў нашым краі жывуць людзі таленавітыя і творчыя ў чарговы раз можна было пераканацца ў майстэрні рукадзелля “Дыялог дабра і прыгажосці” і бібліятэчнага КВІЛТА «Край васильков – любимый край».

library_2.jpg

library_3.jpg

На свяце прысутнічалі людзі рознага ўзросту. Для тых, хто не ўяўляе адпачынак без актыўных гульняў, працавала пляцоўка “Ассорти забав семейных”.

Асаблівую ўвагу хацелася б звярнуць на квэст-гульню “Память огненных лет”, якая была арганізавана на пляцоўцы “Бібліятэчны марафон”. Усіх, хто хацеў не проста адпачыць, а весела і займальна правесці час, і, канешне, вярнуцца дамоў з памятным падарункам, бібліятэчныя супрацоўнікі запрасілі прыняць у ёй удзел. Для гэтага патрэбна было прайсці рэгістрацыю, атрымаць заданні і, захапіўшы з сабою ўсмешку і добры настрой, пачаць іх выконваць.

Адным словам свята ўдалося на славу! І няхай дні чалавечага жыцця бягуць чарадой шпаркакрылых птушак, але калі ў ім застаецца месца для такіх мерапрыемстваў, гэта значыць, што азіраючыся з вышыні пражытых гадоў, чалавеку будзе што ўспомніць.

Святлана КРОПАТАВА, загадчык аддзялення бібліятэчнага маркетынга

Больш фота - тут


  • Мы в социальных сетях:

Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь чтобы оставить комментарий