Наверх

Свята вёскі адбылося ў Свіранах Баранавіцкага раёна

28.08.2019 718 Наш край

24 жніўня ў Свіранах адбылося свята вёскі “Сваю вёску песнямі вітаю”.

Аматарскімі аб’яднаннямі “Залатыя ручкі” і “Майстрыха” Свіранскага дома культуры была арганізавана выстава-продаж “Свіранскі кірмаш запрашае”.

svirany_3.jpg

Было прапанавана гасцям свята пакруціць “Чароўны барабан”. Жыхары вёскі атрымалі віншаванне ад старшыні Жамчужненскага сельвыканкама В. М. Германа, старшыні ветэранскай арганізацыі М. П. Панько і старасты вёскі А. В. Дзермана.

svirany_1.jpg

Падарункі атрымалі самы старэйшы і малодшы жыхары, юбіляры. Падвялі вынікі конкурсу “Мой дамочак  як вяночак”. Гучнымі спевамі радавалі жыхароў артысты Палонкаўскага дома культуры. Свой прафесіяналізм прадэманстравалі супрацоўнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага паста вёскі Палонкі.

Спонсарам свята выступіў Баранавіцкі камбінат хлебапрадуктаў.

Завяршылася свята святочнай дыскатэкай “Вечарынка клубных сяброў”.

Больш фота - тут




  • Мы в социальных сетях: