Наверх

«Суседзі»: 25 год побач з пачапаўцамі

27.08.2012 372 Наш край

Пачапаўскі фальклорны гурт «Суседзі» быў створаны ў 1987 годзе па ініцыятыве Алены Стэфанаўны Пяцюк – самабытнай фалькларысткі, добрай спявачкі, былога дырэктара Пачапаўскага Дома культуры. Дзякуючы яе намаганням, ужо з 31 жніўня 1995 года гурт носіць ганаровае найменне «народны». 

Сёння фальклорны гурт налічвае 18 чалавек. Яго ўдзельнікі – людзі розных прафесій і ўзросту: вучні, настаўнікі, работнікі культуры, студэнты. Усіх іх аб’ядноўвае любоў да народнай песні, абрадаў, звычаяў. У аснове рэпертуара – мясцовыя песні, беларускія, абрадавыя.

Калектыў удзельнічае ў пошуку мясцовага фальклору, вядзе працу з носьбітамі аўтэнтычных традыцый. «Сусе-дзі» аднаўляюць зацікаўленасць да духоўнай спадчыны ў дзяцей, падлеткаў і моладзі, ажыццяўляюць пастаноўкі свят і абрадаў каляндарна-гадавога цыкла. Ад дарослых мясцовыя дзеці пераймаюць манеру спеўнага выканання, знаёмяцца з абрадавымі дзеяннямі. Рэпертуар увесь час абнаўляецца.

Сёння творчы гурт «Сусе-дзі» працуе над абрадамі Масленіца, Калядкі, Вялікдзень, Сёмуха, Спас, Багач…

Праходзяць гады, у калектыве змяняюцца кіраўнікі, але асноўныя ўдзельніцы калектыва, прыгожыя мясцовыя жанчынкі, не цураюцца гэтага і вельмі ахвотна прыходзяць на рэпетыцыі, спяваюць, танцуюць, удзельнічаюць у тэатралізаванай абраднасці.

Кіруе народным фальклорным калектывам «Суседзі» цяпер Ганна Адольфаўна Былінская – чалавек, улюблёны ў сваю працу, ініцыятыўны, кампетэнтны ў розных пытаннях, цікавая субяседніца.

У гэтым месяцы калектыву спаўняецца 25 год. Мы спа-дзяёмся, што «Суседзі» даня-суць да нашчадкаў цудоўныя народныя песні і адметныя беларускія спрадвечныя абрады.



  • Мы в социальных сетях: