Наверх

Розыгрыш адной з работ мастачкі адбудзецца падчас адкрыцця выставы ў Баранавічах

24.02.2020 362 Наш край

Прэзентацыя творчых работ “Вдохновение цветом”  Марыі Набешкі, ураджэнкі г. Баранавічы, адбудзецца ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая 27 лютага,  паведамляецца на сайце бібліятэкі.

 Малады аўтар, які мае ў сваім творчым багажы шэраг дыпломаў і грамат за ўдзел у творчых выстаўках, а таксама  персанальную выстаўку ў бібліятэцы ў 2018 годзе, прадставіць землякам свае работы, створаныя ў тэхніках жывапісу і вышыўкі за апошнія два гады.

Сюрпрызным момантам мае стаць розыгрыш адной з работ мастака сярод удзельнікаў сустрэчы.

Пачатак у 13.00.




  • Мы в социальных сетях: