Наверх

Праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі "Дажынкі–2020"

08.09.2020 750 Наш край

ПРАГРАМА АБЛАСНОГА ФЕСТЫВАЛЮ-КIРМАШУ ПРАЦАЎНIКОЎ ВЁСКI "ДАЖЫНКІ–2020" У АГ. ДЗIВIН

08.00 – 20.00 – святочны кірмаш (вуліцы Леніна, Савецкая).

08.00 – 20.00 – «Горад майстроў»: майстар-класы майстроў народнай творчасці (сквер).

10.00 – 20.00 – сабота дзіцячых гульнявых пляцовак (перакрыжаванне вуліц Садовай і Кастрычніцкай).

13.00 15.00 – спартыўныя мерапрыемствы:

        таварыская сустрэча па футболе сярод мужчынскіх каманд (футбольнае поле ДУА «Дзівінская сярэдняя школа»);
        спаборніцтвы па валейболе сярод мужчынскіх каманд (спартыўная зала ДУА «Дзівінская сярэдняя школа»).


11.00 – 11.30 – пабудова святочнай калоны.

11.30 – 11.45 – святочнае шэсце (вул. Леніна).

12.00 – урачыстае адкрыцце. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю. Святочны канцэрт (галоўная сцэна, плошча аг. Дзівін).

15.00 – 16.00 – канцэрт духавога аркестра і вакальнай групы «Адзінства» Пінскага пагранічнага атрада (дырыжор Віктар Клімавец).

16.00 – 17.00 – класічны хіт-парад камернага аркестра Брэсцкай абласной філармоніі (дырыжор Вячаслаў Прылепін).

17.00 – 17.20 – «Куточак Беларусі» – выступленне з аўтарскімі кампазіцыямі салістаў групы «Аўра» Юліі Быкавай і Яўгена Алейніка.

17.20 – 19.00 – «Дзівін вітае» – канцэртная праграма творчых калектываў і эстрадных выканаўцаў Кобрынскага раёна.

19.00 – 20.20 – канцэрт заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» (кіраўнік народны артыст Рэспублікі Беларусь Леанід Захлеўны).

20.20 – 22.00 – канцэрт артыстаў беларускай эстрады – Уладзіміра Ухцінскага, Ігара Аксюты і Святланы Шыманскай, Аляксандра Аксюціка, ELEN.

Па iнфармацыi VK 

2020-09-02_12-07-43.jpg

Схема знаходжання  кантэйнераў для збору ЦКА (смецця), біятуалетаў, гандлёвых радоў, пракату дзіцячых электрамабіляў, аўтамабільных парковак для легкавога транспарту, транспарту гандлю і шляхоў праезду да іх гасцям абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі –2020”

shema-dazhynki.jpg

Для увеличения схемы нажмите на картинку



  • Мы в социальных сетях: