Наверх

Навацыі ў справе вывелі баранавіцкіх бібліятэкараў у пераможцы абласнога тура рэспубліканскага конкурсу

08.04.2020 0 265 Наш край

Патэнцыял бібліятэк у справе адраджэння нацыянальнай культуры, папулярызацыі яе здабыткаў, збірання і распаўсюджвання фальклорна-этнаграфічнай спадчыны выразна адлюстроўвае штогадовы прафесіянальны рэспубліканскі конкурс “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”, заснаваны Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь у 1992 годзе. Конкурс праходзіць у два этапы – абласны і рэспубліканскі. Штогод баранавіцкія бібліятэкары займаюць прызавыя месцы ў прэстыжным прафесіянальным форуме. Не стаў выключэннем і год 2020.

Сёлета ў абласным этапе конкурсу прынялі ўдзел 14 публічных бібліятэк. Дзяржаўная ўстанова культуры “Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы” (кіраўнік Алена Аляксандраўна Барзілава) прызнана пераможцам абласнога тура XXVIII рэспубліканскага конкурсу ў намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы”. Перамогу бібліятэчным прафесіяналам прынёс распрацаваны і ўвасоблены ў жыццё праект “Папулярызацыя беларускай кнігі і чытання сродкамі інфаграфікі”, які з’явіўся важным механізмам у працэсе стымулявання бібліятэчных супрацоўнікаў да павышэння прафесійных кампетэнцый. Удзел у ім даў магчымасць бібліятэкарам рознай кваліфікацыі не толькі прадэманстраваць уласныя дасягненні ў справе папулярызацыі нацыянальнай літаратурнай спадчыны, прадставіць вынікі сваёй працы, але і ўключыцца ў актыўную інавацыйную дзейнасць, найбольш поўна здзейсніць асабісты падыход да свайго прафесійнага росту. А навыкі візуалізацыі будуць і надалей паспяхова выкарыстоўвацца ў прафесійнай дзейнасці.

Віншуем каманду пераможцаў! Шчыра зычым з гонарам прадаўжаць сваю няпростую і высакародную справу!

  Іна Рушніцкая, загадчык аддзела метадычнай і аналітычнай работы ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях:

Пожалуйста, авторизуйтесь или зарегистрируйтесь чтобы оставить комментарий